4-7 верасьня: фЭст новага нямецкага кіно InterFilmWostok
Пачынаюцца
Упершыню ва Ўсходняй Эўропе і СНД
Лірой. LEROY.
рэж.: Armin Voelckers, прыз Нямецкай КінаАкадэміі 2008
некарэктная
…Лірою 17 год, ён чорны… зь Бэрліну. Калі ў Яго закахалася чароўная Ева, ён адчуваў сябе самым шчасьлівым, калі б не адна праблема: сямейка Евы настолькі «правая», што нават сваіх хвалістых папугайчыкаў яны назвалі імёнамі гітлераўскіх генералаў. Але Лірой так проста не здаецца! Афігенна
Паказы «Ліроя» пройдуць 4 і 6 верасьня ў 19:00.
Залатыя часы. GOLDENE ZEITEN.
рэж.: Peter Thorwarth
сатарычная
… У маленькім гарадку Унна адбудзецца бэнэфіс, арганізатар Інга нават не здагадваецца, што ўсе проста выкарыстоўваюць Яго, зарабляючы шалёныя грошы: і ўладальнік клюба для гольфа, і «зорка» амэрыканскіх сэрыялаў, і бас наркамафіі. Поўны хаос, тачкі, клюбы,
Упершыню ў Беларусі прэм’еры
Холтрэйн. WHOLETRAIN.
рэж. Florian Gaag
…Гісторыя групіроўкі: жыцьцё на мяжы, на мяжы легальнага і нелегальнага, у пастаянных уцёках ад паліцыі. Жыцьцё і тусоўка незалежных крэатыўшчыкаў, якія засвойваюць сучасную урбаністычную прастору crew of four «writers» — David, Tino, Elyas & Achim. Эксклюзіўна для фільма трэкі пісаліся: München, New York, Los Angeles, Philadelphia & Boston.
Паказы «Холтрэйна» пройдуць 4 і 6 верасьня ў 20:20.
Чатыры хвіліны. VIER MINUTEN.
рэж.: Chris Kraus, прыз Нямецкай КінаАкадэміі 2007
драма, музыка
…Шубэрт, Моцарт, Шапэн і банда забойцаў. Гэта — жыцьцё васьмідзесяцігадовай выкладчыцы гульні на фартэпіяна Труды Крюгэр. Старая жанчына ўжо шмат год дае ўрокі музыкі ў жаночай турме. Але ніколі яшчэ яна не сустракала такой зьняволенай, як Джэні — забойцы, якая гатовая разьнесьці ўсё вакол чыста дзеля ўласнага задавальненьня.
Белая Масаі. DIE WEISSE MASSAI.
рэж.: Hermine Huntgeburth
…Прыгожая гісторыя пра тое, як белая жанчына адмовілася ад усяго, каб падзяліць жыцьцё зь цемнаскурым воінам масаі ў Кенійскай пустэчы. Корын плянавала правезьці з мужам два тыдні на белых кенійскіх пляжах. Але калі яна сустрэла Лкецінгу,
Паказы «Белай Масаі» пройдуць 5 і 7 верасьня ў 21:00.
Пацалуначак. KUSSKUSS — DEIN GLÜCK GEHÖRT MIR!
реж.: Soeren Senn
трагікамэдыя // 95 хвл
… Каця і Хандрык — трыццацігадовыя бэрлінскія інтэлектуалы, пара, якая ганарыцца сваім лібэралізмам і сацыяльнай адказнасьцю. Калі Каця сустракае Саіду, маладую альжырскую жанчыну, якую перасьледуюць на радзіме і якой пагражае дэпартацыя, у Каці зьяўляецца магчымасьць на практыцы праверыць свае лібэральныя ідэі. Яна наладжвае фіктыўны шлюб свайго сябра Хэндрыка з Саідай, каб тая змагла застацца ў Нямеччыне…
Паказы «Пацалуначка» пройдуць 4 і 6 верасьня ў 22:00.
Сьмяротная Марыя. DIE TOEDLICHE MARIA.
рэж.: Tom Tykwer
…Жыцьцё
Паказы «Сьмяротнай Марыі» пройдуць 5 і 7 верасьня ў 19:00.
Прэм’еры пройдуць у Доме Кіно (Талбухіна 18) 4,5,6,7 верасьня 2008 году. Дакладны час і расклад прэм'ераў арганізатары паведамяць дадаткова.
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
перадапошні здымак
Аказваецца, негр та нацыяналіст беларускі :))
Соры! на трэцяй фотцы з канца :)
Расклад паказаў InterFimWostok
Аднавіўся расклад паказаў фільмаў:4 верасьня (чацьвер)
19:00 Лірой
20:20 Холтрэйн
22:00 Пацалуначак
5 верасьня (пятніца)
19:00 Сьмяротная Марыя
21:00 Белая Масаі
6 верасьня (субота)
19:00 Лірой
20:20 Холтрэйн
22:00 Пацалуначак
7 верасьня (нядзеля)
19:00 Сьмяротная Марыя
21:00 Белая Масаі
Калі будуць паказваць "Залатыя часы" і "Чатыры хвіліны", пакуль не пазначаюць.
Дзяк за расклад : ) Варта выбрацца! нямецкая кіно мае магутную гісторыю, месцамі занятбаную сацыяльна-пальтычнымі падзеямі ў краіне. Але новае кіно ўражвае і прыцягвае.
мова
а што, мова белаpуская будзе?
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.