На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»
Сёньня на Марс прызямліўся касьмічны апарат «Фэнікс» і пачаў дасылаць першыя фотаздымкі на Зямлю. З дапамогай гэтага зонду, які быў запушчаны яшчэ ў жніўні мінулага году, навукоўцы хочуць знайсьці сьляды вады. Тады можна будзе даць самы дакладны на сёньня адказ на пытаньне: ці ёсьць жыцьцё на Марсе.
Фотаздымак паверхні Марса з сайту NASA
З 1971 году толькі 5 з 11 пасадак на Марс, які знаходзіцца ад Зямлі ў 679 мільёнах кілямэтраў, былі пасьпяховымі.
Зонд мае адмысловае прыстасаваньне, з дапамогай якога ён мусіць дабрацца да лёду, які па меркаваньнях спэцыялістаў можа быць неглыбока ад паверхні плянэты. Задача зонду — падняць на борт знойдзеныя ўзоры для аналізу.
Праект «Phoenix» быў запушчаны NASA ў 2002 годзе пасьля таго, як арбітальная станцыя «Адысэй» вынайшла ў палярных абласьцях Марса прыкметы звычайнага лёду. Калі пацьвердзіць думку, што на Чырвонай плянэце ёсьць вада ў вадкім стане, гэта значна ўзмацняе гіпотэзу, што на Марсе ёсьць мікрабіялягічная флора. А значыць магчымае жыцьцё.
Найперш навукоўцы шукаюць сьляды вады і праз зонд хочуць убачыць доказы, што лёд на чырвонай плянэце таяў.
«Гэта магло быць дзесяць тысяч год таму, пяцьдзесят ці сто… можа, нават мільён год таму — усё адно, калі гэты лёд таяў і ўвільготніваў грунт, то гэта магло быць пачатковай умовай для ўзьнікненьня жыцьця», — кажа Пітэр Сміт, навуковы кіраўнік праекта «Фэнікс».
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
Дарэчы, кошт зонда складае 420 мільёнаў даляраў. Добра, што прызямліўся (прымарсіўся?) ўдала :)
шчэ выкапаюць там партал які..
Ну вось, збой на Mars Reconnaissance Orbiter прывёў да страты сувязі. NASA пераконвае, што непрыемнасьці маюць часовы характар, і працягваюць публікаваць шматколькасныя дадзеныя, перададзеныя зондам да збоя.
Новае пра жыцьцё на Марсе
Працягваю тут камэнціць навіны пра прыгоды Фэнікса.
Пакуль ён там шукае прыкметы жыцьця, навукоўцы задаліся пытаньнем: а што, калі якраз з дапамогай Фэнікса на Марс былі занесеныя зямныя мікраарганізмы? :)
Але спэцыялісты NASA сьцьвярджаюць, што былі прынятыя максымальны ямеры для мінімалізацыі магчымасьці транспартыроўкі зямных мікраарганізмаў. Але 100% упэўненасьці няма.
Уяўляеце, як бы магла разьвіцца гісторыя, калі б людзі самі несьвядома "падкінулі" на Марс жыцьцё, а потым вынайшлі яго там? :)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.