Прайшоў тэсты першы ў сьвеце робат-анэстэзіёляг
Мабыць, не за гарамі час, калі апэрацыі над людзьмі амаль цалкам будуць выконвацца
McSleepy уяўляе зь сябе кампутаровую праграму, якая можа быць усталяваная, напрыклад, на ноўтбук. Праграма прымае дадзеныя з датчыкаў аб стане чалавека і дае ўказаньні па наступных кроках прыстасаваньням па ўводу лекаў, якія машына ўводзіць у цела чалавека з дапамогай звычайных шпрыцоў.
Схема працы McSleepy. Выява з сайту ctv.ca
Як сьцьвярджаюць стваральнікі «цуда мэдыцыны», інтэрфэйс праграмы просты й дазваляе доктару цалкам кантраляваць працэс на экране кампутара.
Ці сапраўды так патрэбна замяняць чульлівыя рукі доктара на робата? Стваральнікі прыводзяць прыклад. Некаторыя прэпараты хутка выводзяцца з арганізма, і іх патрэбна ўводзіць кожныя паўгадзіны. Пры складанай апэрацыі толькі падбор і ўвод лекаў пацыенту могуць заняць увесь час анэстэзіёляга, ня кажучы ўжо пра адсочваньне стану пацыента й саму апэрацыю.
Пакуль апарат патэсьцілі толькі на 10 пацыентах, але ў бліжэйшыя два гады стваральнікі плянуюць мадэрнізаваць «робата» і правесьці зь яго дапамогай каля 2 000 апэрацый. Галоўны распрацоўшчык праграмы Thomas Hemmerling лічыць, што ўжо праз пяць год робат зьявіцца ў продажы як паўнавартасны асыстэнт доктара, але ўдакладняе, што робат не заменіць існуючых спэцыялістаў, але аблегчыць ім працу.
Што да саміх пацыентаў і гатоўнасьці людзей «аддацца»
«Напачатку мы думалі, што пацыенты не дазволяць аддаць сябе пад кантроль машыны, але хатка высьветлілася, што тэхнічны прагрэс іх ніколькі не пужае».
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.