«Mission: Metallica» — сачы за новым альбомам online
Гурт Metallica запусьціў новы сайт, празь які прыхільнікі могуць адсочваць працэс запісу новага альбому. Зарэгістраваным на сайце абяцаюць дастаўку новага альбому ў дзень выпуску.
У стартавым відэароліку на сайце ўжо можна паглядзець урыўкі з новага, дзявятага па ліку студыйнага альбому, працу ў студыі, фрагмэнты з канцэртаў і традыцыйныя для музыкаў Metallica сьцёбы.
Нагадаем, у нядаўнім інтэрвію часопісу Rolling Stone, бубнач Metallica Ларс Ульрых адзначыў, што будуць назіраць, «на якіх умовах можна працаваць зь інтэрнэтам». Цалкам магчыма, што гурт пойдзе шляхам Radiohead і будзе распаўсюджваць музыку праз інтэрнэт, хоць раней Metallica мела славу перакананых змагароў зь бясплатным спампоўваньнем музыкі.
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
Не нашел как зарегистрироватся:) Тольк свой емаил ввел и все:)
насамрэч, вельмі цікава, ці змогуць яны запісаць нешта вартае.. вельмі спадзяюся на гэта
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.