Сярэдні беларус зьядае амаль кіляграм бульбы кожны дзень
Надыходзіць 2008 год, які быў абвешчаны генэральнай Асамблеяй ААН годам бульбы. З гэтай нагоды часопіс The Economist апублікаваў статыстыку спажываньня бульбы ў розных краінах сьвету.
З статыстыкі, якая складзеная FAOSTAT паводле дадзеных 2005-га году вынікае, што сярэдні беларус штодзень спажывае болей за 900 грамаў бульбы. На другім месцы ідуць кіргізы зь вялікім адставаньнем – толькі 400 грамаў, за імі жыхары Расеі – амаль столькі ж.
Тым часам сярэдняе спажываньне бульбы ў сьвеце на чалавека – толькі 100 грамаў на дзень, а амаль трэцяя частка сусьветнага ўраджаю зьбіраецца ў Індыі ды Кітаі.
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
Го, МакДак толькі і выжывае ў Беларусі, з таго што бульбу-фры прадае...
Нейкая цікавая статыстыка. Каб з'есьці 900г бульбы, трэба толькі яе есьць разы тры на дзень. Нешта я ня веру ў гэтыя лічбы
Так, выглядае вельмі маларэальна. Але магчыма беларусы ў адрозьненьні ад астатняга сьвету проста найбольш неахайна чысьцяць бульбу і з гэтых 900 грамаў палова выкідаецца ў сьметніцу :))
А яшчэ, магчыма, у статыстыцы пазначаная агульная лічба - разам з бульбай, якая ідзе на корм жывёлам.
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.