«Цой жывы - ён проста выйшаў папаліць» альбо мінула 17 год пасьля аўтакатастрофы
15 жніўня 1990 года ён вяртаўся на машыне з возера, з рыбалкі. «Экспэртыза паказала, што Віктар Цой заснуў за рулём, мабыць, з-за ператомленасьці. Сьмерць наступіла імгненна, кіроўца аўтобуса не пацярпеў», – гэтыя сказы вывучылі на памяць тысячы фанатаў «Кіно».
Навіну пра сутыкненьне аўтамабіля «Масквіч-2141», за рулём якога быў Цой, і аўтобуса «Ікарус» паведаміла радыё «Маяк». Тысячы людзей, якія пачулі навіну, былі ў разгубленасьці. Ад адчаю 45 падлеткаў у розных кутках СССР скочылі жыцьцё самагубствам. Яны страцілі куміра, легенду і нават бога.
Імя Віктара Цоя ў канцы 1980-х ведаў кожны. У каго быў магнітафон – была й касэта «Кіно». Цой быў на піку папулярнасьці.
Многія лічаць, што асноўнай прычынай папулярнасьці Цоя стала яго своечасовае зьяўленьне ў патрэбным месцы. У пачатку 80-х Маскву ліхаманіла Алімпіядай, а Ленінград быў горадам андэграўнда. «Кіно» і галоўнага качагара краіны слухалі ўсе – ад панкаў да былых фэнаў «Ласкавага мая». У канцы васьмідзесятых людзі ўжо дыхалі вальней і прагнулі свабодалюбівых ці, як зараз бы сказалі – дзёрзкіх тэкстаў, што і даваў Цой.
Пазьней у адным зь інтэрвію маці Віктара Валянціна Цой скажа:
«Вобраз героя прыдумалі людзі таму, што ім так трэба было.»
«Нам за шчырасьць могуць прабачыць практычна ўсё, і, скажам, недастаткова прафэсійную гульню, і нават недастаткова прафэсійныя вершы. Гэтаму ёсьць маса прыкладаў. Але калі зьнікае шчырасьць – ужо нічога не прабачаюць,» – зь інтэрвію Цоя газэце «АиФ» у 1987 годзе.
Апошнія два гады жыцьця Цой меў неверагодную папулярнасьць, здымаўся ў фільмах, шмат гастраляваў па СССР і замежжы. На восень 1990 у «Кіно» былі заплянаваныя гастролі ў Японіі. Пасьля сьмерці Цоя выйшаў апошні новы альбом – бабіна з запісам была знойдзеная ў багажніку аўтамабіля.
15 жніўня 2002 года ў Латвіі, на 35-м кілямэтры шашы «Слака-Талсі», на месцы гібелі Цоя, быў усталяваны помнік. Сродкі на яго былі сабраныя на дабрачынных канцэртах. Помнік створаны з чорнага мэталу і каменя па адным з фотаздымкаў музыкі. На п’едэстале выбітыя словы з песьні Цоя:
«Смерть стоит того, чтобы жить, а любовь стоит того, чтобы ждать...».
А магіла Віктара Цоя на Багаслоўскіх могілках стала месцам паломніцтва тысяч фанатаў, многія зь якіх дагэтуль 15 жніўня прыходзяць туды, каб узгадаць свайго героя, а 21 чэрвеня – павіншаваць з Днём народзінаў.
Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп
Камэнтары
Дарэчы, у адной пасесскай вёсачцы песьня "Паміж зямлёю і небам - вайна", перакладзеная на беларускую, была нефармальным гімнам моладзі на стыку 80-90-х гадоў. Я тады, будучы яшчэ зусім маляўкаю, з зайздрасьцю паглядала на маладых хлопцаў, што сьпявалі Цоя пад гітару на лавачцы... :)
Воля, а колькі гадоў яму было, калі загінуў?
28 год, нарадзіўся ў 1962.
Калі каму цікава, як давалася навучаньне Цою, то цяжка :)
Скончыў 8 клясаў сярэдняй школы, потым паступіў у мастацкую вучэльню, з першай спробы. Кажуць, што гэта хутчэй было жаданьне бацькоў, каб займаўся мастацтвам. Але сам ён захапіўся музыкай, пачаў вучыцца граць на гітары і вучэльню закінуў, таму праз паўгады яго адлічылі за непасьпяховасьць. Пасьля ён паступіў у вечаровую школу і паралельна пачаў працаваць на заводзе штампоўшчыкам. Перайшоў ў вучэльню на рэзчыка па дрэву, але з-за прагулаў дыплём так і не атрымаў :)
Никогда не писал в подьездах "Цой жив".Но оставил надпись на стене памяти Цоя в Минске.Ну и с удовольсвием играю его на лавочке на гитаре
Если кто интересуется, есть документальный фильм "Виктор Цой.Жизнь как кино"
Файна! Можна мне? Калі ласка, прынось на аўторак - будзе табе дадатковы стымул прыйсьці:)
Прапануй Eduardу;)
Не, пра Цоя мне ня трэба ))
Принесу, без вопросов.Если приду, хотя стимулов с каждым днем все больше и больше
Дарэчы, а хто здымак рабіў?
А гэта ўжо тэма для гістарычнага дасьледваньня :)
У нас дома было ля 20 плякатаў "Кіно" аўтарства розных фатографаў і дызайнэраў :)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.