Заслаўе — закансьпіраваны горад шляхетнай утульнасьці і далікатнай эўрапейскасьці

Заслаўе дае магчымасьць убачыць сучасныя архітэктурныя стылі Беларусі новымі вачыма. Тут так званы «нэалукашызм» атрымлівае шляхетнае гучаньне і робіць горад больш утульным, што не перашкаджае яму пры гэтым імкнуцца да своеасаблівай эўрапейскасьці.

Трапіць у яго ня так проста: станцыя электрацыі, якая ў ранішнія гадзіны ходзіць кожныя 45 хвілін, чамусьці закансьпіравана пад да немагчымасьці патрыятычную Станцыю «Беларусь».

У новым маршруце ПраДарожжа на Generation.bY Заслаўе — Вязынка — Плябань — Дубрава. Найперш кіруемся ў Заслаўе і Вязынку.

→…

Купляйце беларускае: вандруем у Капыль

Капыль

Капыль — ніякіх асацыяцыяў. Смутна ўзгадваецца, што ў горадзе ёсьць масласыраробны завод. Ды яшчэ ў галаву прыходзіць дзіцячая хуткамоўка: из-под топота копыт пыль по полю летит. На паверку апынулася, што ў Капылі ёсьць на што паглядзець.

→…

Купляйце беларускае: геаграфічны лікбез з пачаткам у Клецку

 

Цяжка ўявіць сабе сытуацыю, калі мы не арыентуемся ва ўласнай хаце. Гэта ў гасьцёх мы можам удакладняць месца дысьлякацыі прыбіральні. А ў сваёй кватэры мы цьвёрда ведаем, у якім баку гаўбец, у якім гасьціная, а дзе разьмясьцілася лядоўня. Чаму ж тады мы ведаем, што ў Эгіпце піраміды, у Афінах Акропаль, а ў Амстэрдаме Раён Чырвоных Ліхтароў, але нават не здагадваемся, якім цудоўным архітэктурным смакоцьцем валодаюць Валожын або Капыль?

Мы бывалі ў Эўропе, Афрыцы і Амэрыцы, бачылі шмат і ўсякае. Ды толькі зараз зразумелі, што нічога ня ведаем пра краіну, у якой жывем. Мы абмежаваліся павярхоўнымі ўяўленьнямі і стандартным турыстычным наборам «Нясьвіж-Менск-Мір-Гародня», а маленькія старадаўнія гарадкі ў нас асацыююцца толькі з прадукцыяй, у іх вырабленай — сноўскімі кілбасамі, напрыклад, і лідзкім півам.

Жаданьне пабываць ва ўсіх беларускіх мястэчках, адчуць іх настрой, акунуцца ў мясцовы калярыт нарадзіла спантаннае, але сьвядомае рашэньне — едзем! Кожны вольны дзень прысьвячаем новым адкрыцьцям, а з дапамогаю фота спрабуем данесьці свае ўражаньні і да вас.

→…

Ліда, якая ня стала беларускім Лас-Вэгасам

Лідзкага замку ня знойдзеш ні на беларускіх банкнотах, ні на прыгожых габэленах, што вісяць у кабінэце прэзыдэнта. Але Лідзкі замак можна пабачыць сваімі вачыма ў Лідзе.

У кожнага свае стэрэатыпы пра Ліду. Нехта кажа «Ліда», а думае пра піва. Нехта памятае пра «красоўкі зь Ліды», якія, як вядома, «носяць толькі інваліды». А нехта, як напрыклад Мiрон Нарбут, які жыў у Лідзе, пакінуў цікавыя нататкі пра яе:

«Пасьля падзелу Краю (Рэчы Паспалітай) пры панаваньні Аляксандра I, на якога лiцьвiны ўскладалi вялiкiя надзеi паляпшэньня будучынi Краю, iснавалi [у Лідзе] гучныя казыно й забавы. Пазьней з гэтага разьвiлося шулерства, разбэшчанасьць i п’янства так, што гэтыя звады панавалi тут болей, чым дзе-нeбудзь у іншым месцы».

Эх, дзе цяпер тыя шулеры і казыно? А як бы было прыемна мець у Беларусі невялічкі Лас-Вэгасік. У межах «ПраДарожжа» едзем у Ліду.

→…

Геранёны — замак, якога няма

Тут пачалася гісторыя Барбары Радзівіл і скончыўся летапіс роду Гаштольдаў.

Знаходзяцца Геранёны ў нека­лькіх кілямэтрах ад мяжы зь Літвою. Калі ехаць «бюджэтным» шляхам, то зь Менску варта кіравацца да Іўя ці Ліды, а адтуль рэйсавым аўтобусам і да Геранёнаў. Пра былую веліч Геранёнскага замку нагадваюць зараз хіба што земляныя валы і невялікія фрагмэнты каменных вежаў, парослыя хмызьняком. А ў захаваным дагэтуль касьцёле Сьвятога Міколы пайшла пад вянец за Станіслава Гаштольда першая прыгажуня Вялікага Княства Барбара Радзівіл.

→…

Суботнікі — радзіма Зянона Пазьняка

Бясспрэчна, постаць Пазьняка ўвойдзе ў падручнікі ня толькі найноўшай гісторыі, і Суботнікі будуць ганарыцца гэтым. А пакуль стары касьцёл, збудаваны стагодзьдзе таму Ўладзіславам Умястоўскім, і помнік невядомаму Салдату, крыху павернуты ў бок ад касьцёлу, суіснуюць ціха і лагодна. 

Да Суботнікаў нас падкідае мясцовы ксёндз, што едзе зь імшы з Жэмыслаўля. Ён ня так даўна прыехаў з Польшчы, таму яшчэ не адчуў беларускую сытуацыю: на пытаньне пра хату Пазьняка спачатку імкнецца прыгадаць якога верніка з такім прозьвішчам, а потым пачынае спыняцца і пытаць пра хату ў мясцовых.

→…

Жэмыслаўль — згублены пэрл Гаўі

Працягваем «ПраДарожжа». Колішняя сядзіба графа Ўмястоўскага як жэмчуг, які згубілі на беларускім беразе ракі Гаўі. Можна сьцьвярджаць, што калі б такі жэмчуг згубілі на літоўскім беразе, то каштоўны камень даўна знайшоў бы сваю аправу, як сталася з Нарвілішскім замкам, што знаходзіцца ў кілямэтрах пяці ад гэтых мясьцін і прымае знакаміты Be2gether.

→…

Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе

Калі візаў у пашпарце няма, грошаў у кішэні таксама ня надта, а павандраваць, ды яшчэ й пазнавальна, хочацца, самы час зьвярнуць увагу на беларускія маршруты. Вось і вырашыў я прабіваць студэнцкія тропы па Беларусі для маладых і актыўных, але крыху матэрыяльна абмежаваных.

Вядома, сярэдні студэнт акрамя сваіх дзьвюх дарагіх ножак ды, калі пашэнціць, ровара, уласных сродкаў перасоўваньня ў прасторы ня мае. Таму стаўку робім на электрацыі, рэйсавыя аўтобусы і спадарожныя аўто.

Даўна лета, а вы сядзіце дома? Вандроўкі ў знакамітыя і невядомыя, старажытныя і сучасныя месцы Беларусі ў новай сэкцыі публікацыяў Generation.bY «ПраДарожжа». Некалькі маршрутаў гэтага лета прымусяць сэрцы сапраўдных вандроўнікаў забіцца хутчэй. Ітак, паехалі!

Найперш выправімся ў беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе. ­

­ →…

У сэрца Вялікага Княства: зь Віцебску ў Ліду

У зьвязку з адсутнасьцю сьнегу на сьнежаньскіх вуліцах прапануем вярнуцца ў цёплае лета й гарачыя летнія вандроўкі. Тры віцебскія хлопцы авантурна рванулі зь Віцебску ў Ліду праз яшчэ ля дзясятку мястэчак – прыгоды, хуткія рашэньні, эканомія грошыкаў (справаздачка дадаецца ;). Далучаемся да вандроўкі віртуальна і сушым, як кажуць, намёты.

→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5537 seconds.