Электронныя open-source падручнікі як альтэрнатыва дарагім «аднаразовым» кнігам

Блізкая студэнтам многіх спэцыяльнасьцяў праблема — падручнікі дарагія, аднак пасьля завяршэньня адпаведнага курсу іх каштоўнасьць робіцца мінімальнай. Новы амэрыканскі web-сэрвіс у бліжэйшай будучыні абяцае дапамагчы ў вырашэньні гэтай праблемы і, верагодна, зь цягам часу зусім зьменіць сыстэму распаўсюду навучальнай літаратуры.
→Да 2012 году карыстацца інтэрнэтам будуць 30% жыхароў Зямлі
А ўжо ў 2008 годзе колькасьць карыстальнікаў, якія рэгулярна карыстаюцца інтэрнэтам, узрасьце да чвэрці сусьветнага насельніцтва. Такія прагнозы апублікаваныя ў справаздачы дасьледніцкай кампаніі IDC. А выходзіць у online карыстальнікі ў гэтым годзе будуць з болей чым 1,5 мільёнаў прыстасаваньняў.
→На Марсе знойдзены лёд, а на марсіянскай глебе можна вырошчваць спаржу

Ужо месяц на Чырвонай плянэце працуе зонд Phoenix у пошуках адказу на пытаньне «ці ёсьць жыцьцё на Марсе?». Найпершай задачай зьяўляюцца пошукі вады, бо дзе вада — там жыцьцё. А апошнія вынікі хімічнага аналізу марсіянскага грунту сьведчаць, што жыцьцё там цалкам магло быць. «Жыцьцё зямнога тыпу было б шчасьлівае існаваць на гэтай глебе», — заявіў адзін з дасьледнікаў з каманды NASA.
→На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»

Сёньня на Марс прызямліўся касьмічны апарат «Фэнікс» і пачаў дасылаць першыя фотаздымкі на Зямлю. З дапамогай гэтага зонду, які быў запушчаны яшчэ ў жніўні мінулага году, навукоўцы хочуць знайсьці сьляды вады. Тады можна будзе даць самы дакладны на сёньня адказ на пытаньне: ці ёсьць жыцьцё на Марсе.
→Прайшоў тэсты першы ў сьвеце робат-анэстэзіёляг

Мабыць, не за гарамі час, калі апэрацыі над людзьмі амаль цалкам будуць выконвацца
Дасьледнікі Xerox распрацавалі шматразовую паперу
Спэцыялісты дасьледніцкага цэнтру Xerox у ЗША стварылі паперу новага тыпу, якую можна шматразова выкарыстоўваць для друку. Выява трымаецца 24 гадзіны, а потым зьнікае, і папера зноўку гатовая да ўжытку.
→Дызайнэры распрацоўваюць вопратку будучыні

Куртка можа быць ня толькі моднай, цёплай ці ўтульнай, але й ператварыцца ў гаджэт, зьмяняць колеры ці стаць носьбітам рэклямы. Футурыстычны канцэпт курткі прапанавалі крэатыўшчыкі з Lunar Design. Дызайнэры мяркуюць, што ў будучыні модна будзе насіць вопратку з элемэнтамі электроннай паперы. Пэрспэктывы натхняюць.
→Для амэрыканскіх жаўнераў будуць вырошваць органы

Для пацярпелых падчас ваенных дзеяньняў жаўнераў Міністэрства абароны ЗША будзе літаральна вырошчваць новыя ворганы і скуру. Пэнтагон абвясьціў пра стварэньне Інстытуту рэгенэратыўнай мэдыцыны, які будзе займацца вывучэньнем тэхналёгіі ўжываньня і атрыманьня ствалавых клетак.
→Расейскім студэнтам адзнакі будуць ставіць у электронныя залікоўкі
З 1 верасьня ў адной з расейскіх ВНУ папяровыя залікоўкі заменяць на электронныя. Гэта будзе плястыкавая картка з поўнай інфармацыяй пра студэнта: наведвальнасьць і бягучыя адзнакі. Папераў на іспыце будзе меней, а паставіць адзнаку стане прасьцей.
→


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп