Зварот Марсіян да Зямлянаў:
12 сьнежня агульна–галяктычнае сьвята ад IQ48!
З
12-16 сьнежня ў «Перамозе» пройдзе фэстываль бразыльскага кіно Feel Brazil

Школа капаэйры Ficag да свайго чатырохгодзьдзя падрыхтавала падарунак усім зацікаўленым культурай Брызыліі — фэстываль бразыльскага кіно «Feel Brazil». У фэсьце прадстаўлена пяць кінастужак — «шчырых, вельмі эмацыйных, дзесьці жорсткіх, а дзесьці сэнтымэнтальных». Адмыслова да фэстывалю арганізатары падрыхтавалі пераклад фільмаў — рускія субтытры.
→6 сьнежня прэзэнтацыя літаратурна-мастацкага праекта «Выявы-2008»

6 сьнежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца фэерычная прэзэнтацыя літаратурна-мастацкага праекта «Выявы-2008», якая прадставіць адразу некалькі кірункаў разьвіцьця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленьні маладых паэтаў, якія будуць ня толькі чытаць вершы! Валярына КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
→29 лістапада вялікі канцэрт «Open Space» у Менску

29 лістапада ў 19:00 у клюбе «Bronx» адбудзецца доўгачаканы канцэрт гурта «Open Space». Для шырокай менскай публікі музыкі не выступалі амаль 7 месяцаў, але шматлікія дагэтуль узгадваюць гучны дэбют «Open Space» у красавіку. Тады на іх канцэрт пасьпела патрапіць толькі 800 чалавек, і яшчэ столькі ж жадаючых выбудавалася ў чаргу ля ўваходу ў клюб.
→2 сьнежня вялікі сольны канцэрт :B:N: у менскім «Рэактары»

Падтрымліваць бярозаўцаў будуць гурты «Спрат» і «Абшар».
→Кліп-Марафон-2008: 14 сьнежня ў Менску пройдзе штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа

Першая штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа
26–30 лістапада: дні польскага кіно ў Менску

З 26 лістапада па 30-е штодня ў кінатэатры «Цэнтральны» будуць ісьці паказы польскіх кінастужак.
→23 лістапада: Традыцыйная вандроўка па мясьцінах Слуцкага Збройнага Чыну
У маршруце выезду: вёскі Семежава і Грозава, горад Слуцак. У Слуцаку адбудзецца экскурсія і паказ дакумэнтальнага фільму «Слуцкі Збройны Чын».
→20 лістапада Тацяна Беланогая прэзэнтуе «Дзьвюхкроп'е»

20 лістапада ў малой залі КЗ «Мінск» адбудзецца прэзэнтацыя альбома Тацьцяны Беланогай «Дзьвюхкроп'е».
→


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп