Тацяна Беланогая прэзэнтавала ў Менску свой першы студыйны альбом

Прэзэнтацыя прайшла праз год пасьля выхаду альбома «Дзьвюхкроп’е» у Польшчы. Доўгачаканы канцэрт маладой бардэсы прайшоў 20 лістапада ў малой залі
Творчая група «Осмос» прэзэнтавала першыя DVD з сэрыі «Graffiti Live»

Першымі пабачылі сьвет дыскі з запісамі канцэртаў Neuro Dubel i The UNB. Прэзэнтацыя першых DVD з сэрыі «Graffiti Live» прайшла 19 лістапада ў клюбе Graffiti. Абодва дыскі сапраўдны ўнікальныя — за ўсю 19-гадовую гісторыю Neuro Dubel і 25-гадовы музычны стаж The UNB — гэта першыя дыскі з запісамі жывых выступаў гуртоў.
На прэзэнтацыі кіраўнік «Осмос» Паша Юрцэвіч тлумачыў, хто сапраўдны герой дыскаў, а Аляксандар Кульлінковіч узгадваў, зь якой тэмпэратурай выступаў на запісаным канцэрце, распавядаў показкі і тлумачыў, што значыць Neuro Dubel без другога вакаліста Юры Навумава.
→Беларускія панк-рокеры «Anyway!» прэзэнтавалі свой дэбютны альбом

Канцэрт з прэзэнтацыяй першай плыткі гурта «Anyway!» пад назовам «Please, Posterize Me!» прайшоў у менскім клюбе Night Star 21 лістапада. «Anyway!» выступае з 2004 году і пасьпеў ужо выпусьціць два міні-альбомы ды зайграць у Чэхіі, Украіне й Расеі. Свой дэбютны поўнафарматнік музыкі натхнёныя «Ляпісам Трубяцкім» выклалі бясплатна ў Сеціве. А як прайшоў сольны канцэрт гурта — глядзім у фотарэпартажы.
→Bandscan:Belarus: 16 лістапада ў Менску прайшоў другі чвэрцьфінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту

Беларуска-швэдзкі музычны праект Bandscan:Belarus набліжаецца да фіналу. Сёньня сталі вядомыя
Гурты абіраліся праз глядацкае галасаваньне непасрэдна на канцэртах. Прапануем рэпартаж з другога чвэрцьфіналу Bandscan:Belarus, які прайшоў 16 лістапада ў клюбе Fabrique з удзелам Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, Джамбібум, ДзеціДзяцей і hum flying bulletproof noodle.
→Рокавая пятніца: у адзін вечар N.R.M. і Neuro Dubel зладзілі сольныя канцэрты
Хоць гэта пятніца й была 14 лістапада, а не «пятніца 13-га», «рокавай пятніцай» яе можна назваць дакладна. У адзін вечар у розных менскіх клюбах з сольнымі канцэртамі выступілі N.R.M. і Neuro Dubel. Спэцыфіка беларускіх клюбаў і моладзевага клюбнага жыцьця калі не выключае панятак «клюбіцца», то, прынамсі, сустракаецца ня часта. Але мы ў гэты вечар вырашылі паклюбіцца — трапіць і на N.R.M. і на Neuro Dubel.
→Дзень beZbiletnika 2008: «Паліце меней, каб паветра ўсім хапіла!»

З поўным аншлягам адсьвяткаваў гурт beZ bileta заснаваны ім жа «Дзень Безьбілетніка». 7 лістапада ў менскі «Рэактар» трапіць было складана. Нагодаў для сьвята было шмат: Дзень бізьбілетніка, здымкі непасрэдна на канцэрце відэа для будучага кліпа Безь Білета на песьню «Дзьве лодкі», а яшчэ ў гэты вечар лідэр гурта Віталь Артыст прэзэнтаваў сольны інструмэнтальны альбом «Не безь білета».
→У Менску рыхтуецца новы супольны музычны праект
На адной з музычных студыяў Менску ўжо каторы дзень вядзецца актыўная праца над новым супольным праектам беларускіх музыкаў. Усе песьні для праекту, які будзе прэзэнтаваны ўжо вельмі хутка, напісаў Лявон Вольскі, натхнёны музыкай 60-х з усяго сьвету. У музыцы 60-х Лявона натхніў ня толькі рокенрол, але й францускія, амэрыканскія, кітайскія і іншыя мэлёдыі таго часу.
Склад вакалістаў новага праекту таксама нечаканы і сабраў удзельнікаў вельмі розных гуртоў: «Палац», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», «Клёндайк», «Зьмяя», «ДзеціДзяцей», Anyway!, Tarpach ды іншых вядомых, але «пакуль сакрэтных» выканаўцаў.
Наагул ініцыятары праекту стараюцца пакуль трымаць большасьць інфармацыі пра сваё дзецішча ў сакрэце. Але Generation.bY удалося ўжо разьведаць дастаткова шмат і нават зрабіць фотаздымкі з запісу ў студыі.
→Hair Peace Salon: «Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў»
Ангельскамоўны беларускі гурт Hair Peace Salon 1 лістапада зладзіў прэзэнтацыю сваёй плыткі In Tune. Музыкі жартавалі, паказвалі кліпы, дарылі падарункі ўсім, хто спрычыніўся да выхаду дыска й адказвалі на дзёрзкія пытаньні фэнаў. А фронтмэн Алег Вяль у эмоцыях нават падарыў сваю модную шляпу прыхільніцы. Падтрымліваў прэзэнтацыю сваім выступам яркі праект Akana з Русяй на вакале і ў новым іміджы — з даўгузнымі дрэдамі.
→



Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп