Guidebook: Адукацыя за мяжой

Выйшаў новы падвоены нумар мультымэдыя часопіса «34», прысьвечаны атрыманьню вышэйшай адукацыі за мяжой — «Studying Abroad: Theory & Practice».
→Студэнты ФПМІ БДУ выйшлі ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні
Каманда Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта адзіная зь беларускіх удзельнікаў паўфінальных спаборніцтваў заваявала пуцёўку ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні. У склад студэнтаў-пераможцаў увайшлі: Філіп Пронін (3-і курс), Дзьмітрый Рудоля (2-і курс), Сяргей Ціхан (2-й курс) факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ.
→Пажар у інтэрнаце каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
У нядзелю 30 лістапада з-за пажару ў інтэрнаце Менскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышко (на вуліца Сурганава, 45) выратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек.
Насуперак абяцаньням Радзькова колькасьць бюджэтных месцаў на пэдагагічныя і эканамічныя спэцыяльнасьці скарочаная
Толькі два тыдні таму міністар адукацыі Беларусі Радзькоў разважаючы пра лічбы прыёму ў ВНУ запэўніваў, што скарачэньня набору на пэдагагічныя, эканамічныя і юрыдычныя спэцыяльнасьці сёлета не адбудзецца, паколькі існуе запатрабаванасьць у такіх спэцыялістах. Аднак сёньня яго намесьнік паведаміў супрацьлеглую інфармацыю. Колькасьць бюджэтных месцаў на спэцыяльнасьці эканамічнага, юрыдычнага і пэдагагічнага профілю скарацілася на 3%. Агульная колькасьць бюджэтных месцаў ува ўсіх ВНУ павялічылі толькі на 410 месцаў. Абітурыентаў жа сёлета будзе амаль у два разы болей за папярэднія гады.
→ВНУ павышаюць плату за навучаньне
Як паведаміла БелаПАН кіраўніца прэс-службы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Вольга Шчадрына, у сярэднім аплата за навучаньне студэнтаў БДУ павысілася на 22,7%, студэнтаў дзённай формы навучаньня — на 21,8%. У сярэднім да канца навучальнага года студэнты-платнікі павінны паэтапна даплаціць каля 540 тыс. рублёў: у сьнежні — прыкладна 203 тыс., у лютым — 135 тыс., у красавіку — 203 тыс. рублёў.
→Выпускнікі БДУ занялі 8-е і 13-е месцы на Google Code Jam-2008 у ЗША

Выпускнікі факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Іван Мяцельскі і Аляксей Тоўсьцікаў прадставілі Беларусь на фінальных спаборніцтвах па праграмаваньні Google Code Jam-2008 14 лістапада ў галоўным офісе Google у Каліфорніі.
→Стыпэндыі павялічаць на 25%
У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб павелічэньні памеру ўсіх відаў дзяржаўных стыпэндыяў на 25%.
→Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН
Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
→Абітурыентаў-2009 будзе амаль ў два разы болей, але кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «ня зьведаюць моцных зьмен»
Міністар адукацыі Радзькоў сёньня абверг ранейшую заяву свайго намесьніка Казіміра Фарыно аб павялічэньні колькасьці бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ у 2009 годзе. Радзькоў заявіў, што кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ «ня зьведаюць моцных зьмен».
→


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп