TOP-20 публікацыяў Generation.bY 2008 году
З мандарынамі ці без, з сапраўднай елкай ці не, у ганарлівай адзіноце ці ў шумнай кампаніі сяброў, але Новы год непазьбежны! Як і агляд самых топавых публікацыяў Generation.bY 2008 году і вакацыі для каманды праекту.
→Фотаблог Generation.bY: ТОP-20 самых папулярных фотарэпартажаў 2008 году
Для Generation.bY 2008 год у фота гэта: болей 2500 фота ў 95 фотарэпартажах. Напрыканцы году TOP-20 самых праглядаемых фотарэпартажаў на сайце: музыка, культура, вандроўкі і прыродныя сюрпрызы.
→26 «аўторкаў»: 2008 год у традыцыйных афлайнах Generation.bY — «Аўторках добрых людзей»
Шумная тусоўка Generation.bY па аўторках сэзону 2008-га была заўважаная ў кавярнях «Крыніца», «Абрыкос», «Піўны бар», CityBar, «Ля ратушы», «Акварыюм», «Госьці», на берагох Сьвіслачы ў розных месцах Менску, на трубе за Макдакам, на панікоўцы і нават на беразе Чорнага мора і ў розных гарадох Эўропы. Напрыканцы году — фотакалаж з аўторкаў 2008-га і спасылкі на фота з самых яркіх «Аўторкаў добрых людзей» гэтага году.
→Віцебск культурна ўZьнялі: лепшыя моманты віцебскай сцэны-2008 у віртуальнай фотавыставе

Прайшоў год з таго моманту, як у Віцебску грымнула новая прома-тусоўка. Яе няхітрая назва «NoLogo» зараз стала сынонімам авангардных імпрэзаў у сталіцы самага жабрацкага рэгіёну. П’яныя панкі, кранальныя эмачкі, тру-металюгі, вартая жалю горстка хопераў, тусоўшчыкі старой закваскі, рэйверы на глэме, а таксама безь яго — усе хоць раз дый пабывалі на мерапрыемствах гэтай банды на чале з Броўкай-і-Тоцкім.
На Generation.bY фотавыстава зь лепшых момантаў віцебскай сцэны-2008.
→Кліп-Марафон 2008: «Арганізуем прэмію няхай пакуль і на аматарскім узроўні, але беларускамоўную»

14 сьнежня ў клюбе «Акварыюм» адбудзецца другое ўручэньне першай штогадовай прэміі беларускага музычнага відэа «Кліп-Марафон-2008». Акалічнасьці правядзеньня прэміі распавёў Generation.bY адзін з заснавальнікаў і арганізатараў кліп-марафону Міхал Нядзьвецкі.
→Слава Корань: «Я застаўся з ULIS’ам, бо гэта для мяне апошні праект у жыцьці»

Тэхналёгіі зьбліжаюць, цяпер кожны можа паспрабаваць паразмаўляць з сваім кумірам праз сацыяльныя сеткі. Хоць сустрэць Славу Кораня ў рэале ў Беларусі зараз няпроста, але, як і іншыя беларускія музыкі, лідэр легендарнага ULIS дасяжны праз facebook.com, vkontakte.ru ды іншыя сэрвісы.
Даўні прыхільнік ULIS Marnatrauny скантактаваўся з Славам Коранем і зрабіў для Generation.bY інтэрвію, распытаўшы музыку пра тое, ці чакаць перавыданьня старых альбомаў гурта, пра «Бонду», пра раскол ULIS, пра тое, калі будзе ў Менску вялікі сольны канцэрт, пра спраўджваньне музычных ды жыцьцёвых мэтаў і ці ёсьць пра што шкадаваць Кораню.
→Прарок крызісу

Прарок крызысу. Так зараз называюць Наомі Кляйн — Канадзкую эканамістку, аўтарку кніжкі «The Shock Doctrine». Напісаная ў 2007 годзе, яна падавалася тады крыху апакаліптычнай. Зараз жа ейныя словы цытуюць ў шматлікіх публікацыях датычных крызысу, а кнігі ў момант зьнікаюць з крамаў. 20 лістапада ў варшаўскай ВНУ Collegium Civitas адбылася прэс-канфэрэнцыя Наомі Кляйн.
→Беларуская студэнтка як выпадковы сымбаль перамогі новага амэрыканскага прэзыдэнта

Дзень Студэнта 2008
На гэтым сайце мы сьвяткуем Дзень Студэнта ўжо ў пяты раз. З нагоды Міжнароднага Дня Студэнта — падборка самых вызначальных матэрыялаў на студэнцкую тэматыку Studenty.by i Generation.bY: пра студэнцкія змаганьні ў сьвеце і ў Беларусі, пра вядомых людзей Беларусі ў студэнцкія гады, пра стыпэндыю і адукацыю, пра анімаваныя студэнцкія мары.
→


Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп