Пачаць новую тэму   Адказаць на тэму
Папярэдняя тэма Вэрсія для друку Увайсьці і праверыць асабістыя паведамленьні Наступная тэма
Аўтар Паведамленьне
kvasir
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 10:55, 16.09.2008
трэці курс
трэці курс


З намі з: 02.09.2005
Паведамленьні: 367
Адкуль: Miensk / Deutschland
Caótica Ana, rezhyser Julio Medema (trailer http://www.youtube.com/watch?v=Zxkt2phF ... re=related ), 2007, Spain - autarski /i davoli spreczny/ film dlia tych, chto liubic' mastactva eurapejskaha kino i niestandartnyja pozirki na zhyccio.
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне ICQ Number 
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
tarka
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 19:07, 29.09.2008
каардынаtarka
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 2758
Адкуль: generation.by


У Доме кіно на Талбухіна ідзе дакумэнтальны фільм Кустурыцы "Марадона".
Для аматараў футболу будзе асабліва цікава пачуць думкі вялікага футбаліста пра тое, што думае пра футбол, чаму сыйшоў і ці не шкадуе пра любоў да какаіну.

Але ў фільме Марадона хутчэй нават не футбаліст, а рэвалюцыянэр - аматар Уга Чавеса і Фідэля Кастра (мае нават татуху з выявай твару апошняга), ненавісьнік ЗША і Англіі. Ну і самога Кустурыцы ў фільме вельмі шмат.

Кіно на аматара, але для цікаўнасьці варта паглядзець. Лацінская Амэрыка рамантыкам падасца не такой экзатычнай. А "Марадонская царква" - наагул жэсьць, я да канца фільма думала, што гэта прыкол.
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне Наведаць сайт аўтара ICQ Number 
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
bezuher
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 22:27, 29.09.2008
чацьверты курс
чацьверты курс


З намі з: 09.10.2005
Паведамленьні: 584
Адкуль: З Соснаў
Хм, дзіўны чэл. Як Амерыку, дык ненавідзіць, а як дрэнна становіцца, дык за амерыканскія даляры ляціць у амерыканскія клінікі лекавацца.
Ніколі такога не разумеў.
Хаця і Кустурыца сам яшчэ тая гародніна: хоць фільмы яго вельмі люблю, але паступова яны пачынаюць псавацца яго палітычнымі поглядамі і сяброўствам з Міхалковым.

_________________
Aut non tentares, aut perfice
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне ICQ Number 
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
tarka
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 10:52, 30.09.2008
каардынаtarka
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 2758
Адкуль: generation.by
Цытата:
Хм, дзіўны чэл. Як Амерыку, дык ненавідзіць, а як дрэнна становіцца, дык за амерыканскія даляры ляціць у амерыканскія клінікі лекавацца.
Ніколі такога не разумеў.
Хаця і Кустурыца сам яшчэ тая гародніна: хоць фільмы яго вельмі люблю, але паступова яны пачынаюць псавацца яго палітычнымі поглядамі і сяброўствам з Міхалковым.


У Марадоне гэта вельмі адчуваецца. Гэта не зусім дакумэнтальны фільм, дзе рэжысэр зазвычай дае магчымасьць гледачу самому абіраць, як ставіцца да таго ці іншага героя. Тут вельмі шмат часу на экране сам Кустурыца - распавядае пра героя, разважае. Шмат уставак з папярэдніх фільмаў Кустурыцы. Ёсьць момант у фільме, дзе Кустурыца кажа Марадоне: я здыму пра цябе лепшы фільм у гісторыі. Падаецца, што шмат у чым менавіта для самога Марадоны ён яго й здымаў.
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне Наведаць сайт аўтара ICQ Number 
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
Mara
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 20:12, 13.10.2008
чацьверты курс
чацьверты курс


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 582

Нарэшце ў мяне выпала нагода паглядзець фільм Мікеланджэла Антаніёні і Карла Понці - Blow-Up.



Вось прыкладны пераклад голасу за кадрам у трэйлеры:
Часам рэальнасьць можа быць найдзіўнейшай з фантазіяў. Фільмы Мікеланджэла Антаніёні размаўляюць усімі мовамі. Гэты - ягоны першы фільм па-ангельску. Акторы: Vanessa Redgrave, David Hemmings i Sarah Miles. Найбольш ухвалены крытыкамі фільм 1966-га году. Пераможца ў двух намінацыях на Оскар, у тым ліку лепшы рэжысэр. Рука Антаніёні на камэры ніколі не дрогне. У фільме апавядаецца і пра каханьне без сэнсу, і пра забойства без адчуваньня віны, i пра асьляпляючае вар'яцтва Лёнданскага жыцьця (у 60-х). Вы становіцеся сьведкамі таго, што адбываецца ў сьвеце праз кадры, зьнятыя вялікім рэжысэрам.

Карацей - фільм ПРОСТА СУПЭР! Фэшн, хіпіз, наркотыкі, панкі і афігенныя кадры Антаніёні, кожны з якіх - асобны шэдэўр! Я сур'ёзна! Глядзець трэба толькі ў добрай якасьці і проста ад віду маўклівага парку становіцца прыемна!

Трэйлер зроблены такім экшэнам, насамрэч фільм даволі маўклівы і ў прынцыпе развязка фільму адбываецца без аніводнай рэплікі - проста фатограф углядаецца ў тое, што ён наздымаў у парку.

Кароча ўсё - ідэя, малюнак, гульня, дух 60=х! Ой, я ўражаная проста зверскі! усьмешка

Трэйлер тут: http://www.youtube.com/watch?v=2Xz1utzI ... re=related

_________________
"None are more hopelessly enslaved than those who falsely believe they
are free."
--Johann Wolfgang von Goethe
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне  
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
krasannna
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 08:13, 14.10.2008
трэці курс
трэці курс


З намі з: 14.09.2003
Паведамленьні: 304

У Антаніёні стыль павольных маўклівых фільмаў. З тых, што глядзела, гэты спадабаўся, уразіў, але другі раз глядзець яго буду наўрацьці : ) Можа толькі на ангельскай. Ў перакладзе ён называецца "фотапавелічэньне"
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне ICQ Number 
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
Mara
Загаловак:   ПаведамленьнеАд: 00:07, 08.11.2008
чацьверты курс
чацьверты курс


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 582

новае кінаўражаньне, якім хочацца падзяліцца - "Syriana".
Фільм пра Бліжні Ўсход і нафтавы бізнэс, пра розныя лабісцкія групы, пра "5 капеек" ЗША на Бліжнім Усходзе, тэрарызм. Так як фільм пра сапраўдную палітыку і брудны бізнэс, то фільм, канешне, даволі цяжкі. Заканчваецца ён таксама дрэнна. Але ягоная асноўная задача - прыцягнуць увагу да гэтага пытаньня (у першую чаргу ў амэрыканцаў, якія спажываюць вельмі шмат энергіі і чыя патрэба ў ёй выклікае ўсе гэтыя падзеі).

трэйлер:
http://www.youtube.com/watch?v=iS3GFnSGOfk

Некалькі разоў станавілася горка і не хацелася глядзець да канца, як калі бывае цяжка паглядзець праўдзе ў вочы, калі яна вельмі непрыемная. Але я даглядзела і радая, што дыск з гэтым фільмам трапіўся нам да прагляду. Найбольш знаёмыя прозьвішчы ў фільме - Джорж Клуні (які яшчэ і адзін з прадусараў гэтага муві) і Мэт Дэйман (Ідэнтыфікацыя Борна і інш. фільмы пра Борна). Наконт Клуні - мужчынка захапляе ўсё больш і больш, ён не проста сэксі=зорка галівуда, але і таленавіты прадусар, які дапамагае здымаць фільмы на актуальныя палітычныя тэмы.

Іншае такое ягонае кіно - Good Night, and Good Luck пра рэальныя выпадак, як недзе ў 60-х у ЗША журналісты тэлебачаньня раскруцілі справу пра карумпаваных чыноўнікаў ва ўрадзе, усё ў час халоднай вайны, паляваньня на камуністаў у ЗША, калі аднаго падозраньня ў сувязях зь імі хапала, каб раздавіць чалавека. ФІльм пра сапраўдную журналістыку. Вельмі цікавы таксама, але патрабуе веданьня гісторыі ЗША, таму не кожны можа ўсё зразумець, але паспрабаваць варта усьмешка . У фільме выкарыстоўваюцца рэальныя кадры з тэле выступаў па гэтай справе ў той час.

трэйлер: http://www.youtube.com/watch?v=aNq8LoYjG2E

_________________
"None are more hopelessly enslaved than those who falsely believe they
are free."
--Johann Wolfgang von Goethe
 
 Паглядзець профіль Адправіць асабістае паведамленьне  
Адказаць з цытатай Вярнуцца да пачатку
Паказаць паведамленьні:     
Перайсьці:  
Часавы пас: GMT - 12
Пачаць новую тэму   Адказаць на тэму
Папярэдняя тэма Вэрсія для друку Увайсьці і праверыць асабістыя паведамленьні Наступная тэма
In 0.2601 seconds.