| Аўтар |
Паведамленьне |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 15:38, 23.04.2008
|
|
першы курс


З намі з: 31.01.2008
Паведамленьні: 11
Адкуль: Беларусь
|
|
Разгарнулася паміж сябрамі дыскусія псіхалагічная. Да канкрэтных вынікаў не прыйшлі, але тэму я палічыла цікавай.
Як вам падаецца, што больш яднае людзей: разам перажытыя вялікія складанасці ці наадрот радасныя падзеі? |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 11:19, 24.04.2008
|
|
трэці курс


З намі з: 19.07.2005
Паведамленьні: 272
Адкуль: Київ, КНУ ім. Т. Шевченка
|
|
кажуть, що людина, яка є свідком твого горя чи слабкості має над тобою владу.
а найбільше, на мою думку, об'єднують людей якісь пригоди чи подорожі разом |
_________________ Погляди авторів не завжди збігаються з думкою редакції ;-[
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 12:27, 24.04.2008
|
|
каардынаtarka


З намі з: 05.06.2003
Паведамленьні: 2758
Адкуль: generation.by
|
|
Мне падаецца, што людзі ў большасьці сваёй схільныя запамінаць найлепшыя моманты. Ды й узгадаць нейкі агульны посьпех, радасьць усё ж прыемней. Хоць раскрываюцца людзі якраз у крытычныя моманты.
Дарэчы, нядаўна глядзела па дыскавэры сюжэт пра тое, як два аквалянгісты згубіліся ў адкрытым моры ці акіяне. Яны 30 гадзінаў плылі да берага, ня ведаючы ці выберуцца наагул і некалькі разоў у думках разьвітваліся з жыцьцём. Людзі перажылі страшэнны псыхалягічны ўдар. Але пасьля выратаваньня ўжо прайшоў час. І героі камэнтуюць, што стэлефаноўваюцца, але рэдка – сталі вельмі блізкімі людзьмі, але ўзгадваць перажытае ім непрыемна. |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 16:06, 28.04.2008
|
|
пяты курс


З намі з: 10.10.2003
Паведамленьні: 1181
Адкуль: вялікая вёска Менск
|
|
Яднае людзей падабенства інтарэсаў. А падзеі (сумныя ці не) зьяўляюцца толькі штуршком да збліжэньня. А на конт таго што больш, думаю ніхто не адкажа, бо статыстычных дадзеных на гэты конт няма.  |
_________________
De omnibus dubito
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 14:09, 27.05.2008
|
|
каардынатар


З намі з: 03.06.2003
Паведамленьні: 1377
Адкуль: generation.by
|
|
| Вялікі выбух эмоцыяў (адмоўных ці станоўчых) выяўляе многія схаваныя якасьці чалавека. Адпаведна нельга сказаць, што больш яднае. Бо і першае і другое можа зьяднаць дык і разьяднаць. |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 15:44, 27.05.2008
|
|
чацьверты курс


З намі з: 03.08.2004
Паведамленьні: 733
Адкуль: www.generation.by
|
|
Упэўнена, што радасьць. Калі твой сябар парадаваўся за цябе ў тваёй радасьці - значыць ён сапраўдны сябар. Тлумачу - няпраўда, што "сябар пазнаецца ў няшчасьці": падтрымаць чалавека ў яго горы ня так цяжка, як у радасьці. Спачуваць чалавеку ў няшчасьці, гараваць разамзь ім - нялёгка, але ва ўсякім разе многія з нас падумаюць "бедны-гаротны, як яго шкада... але ж добра, што гэта адбылося не са мной". Такім людзям цяжка перажыць тое, што чалавеку, побач зь ім - харашо, а яму ня вельмі.
Нашмат складаней застацца чалавекам і парадавацца чалавечаму шчасьцю. |
_________________ Жыў. Рабіў. Здабываў хлеб надзённы.
А душа - хацела пернікаў.
|
| |
|
|
|
 |
|
|
Загаловак: Што больш яднае людзей: разам перажытая бяда ці радасць?
Ад: 00:04, 30.12.2008
|
|
першы курс


З намі з: 27.12.2008
Паведамленьні: 6
Адкуль: Minsk
|
|
Ведаеце, вельмі цікавая ды філасофская тэма... У нашыя дні вельмі рэдка можна пачуць Дзякуй, Я за вас рады і гэтак далей... І, магчыма, людзей у наш час больш зможа аб'яднаць перажытая бяда чым радасць. Бо людзі пачалі жыць кожны сам дзеля сябе, цешацца таксама так, каб усе бачылі гэтую радасць но пры гэтым астатнія ня мелі падстава для радасці...  |
|
|
| |
|
|
|
 |
|
|