Бонус. Прыватныя фота з вандроўкі на Крымскае ўзьбярэжжа 2008.

Некалькі прыватных фота да матэрыялу пра вандроўку ў Крым на аўто ў жніўні 2008 году. Вандравалі па ўзьбярэжжы Крыму — з усходу на захад. Штовечар спыняліся ў новым кемпінгу.­

Гэты мы ў Кактэбелі. Стаім ля нашага намёту й машыны. Выбралі вельмі ўдалае месца ў кемпінгу.

­­ ­­

Але ў Кактэбелі прабылі суткі і паехалі на прыгоды далей.

­ ­

­­ ­

­­

Убачылі знак з горным возерам і вадаспадам. Праўда, вадаспад быў перакрэсьлены наўпрост на знаку. Паехалі шукаць возера. Знайшлі горы і маленечкае азярцо.

­­ ­

Едзем далей па ўзьбярэжжы. «Прымяраем» мясцовую флору. Дубы там таксама іншыя, хоць і з жалудамі.

­­ ­

­­ ­

Наша апошняя стаянка ля мора. Пачынае крыху штарміць, таму ад'езд адкладаем і сустракаем хвалі.

­­ ­

Хлопцы рызыкнулі пакатацца на э... «плюшачцы». Калі б не прадчуваньне шторму, усё было б добра, а так некалькі разоў перакульваліся. Выйшлі на бераг з аграмаднымі вачыма ад уражаньняў.

­­ ­

­­ ­

А вось і чаканыя хвалі. Стаяць на беразе было небясьпечна — хвалямі працягвала па камяністым берагу вельмі адчувальна.

­­ ­

­­ ­

­­ ­

Гэтыя кадры і смак салёнай вады на вуснах будуць яшчэ доўга натхняць нас. Да наступнай вандроўкі :)

­­ ­

Photo by Юра Сідун, Воля Кузьміч і штатыў :)

03/09/2008
Воля Кузьміч


 

Камэнтары

krasannna у 13:25, 03.09.08 #

Праглядзеа фоткі і адчула адразу смак салёнай марской вады! А каленкі та ў вас самыя загарэлыя .)


kvasir у 15:50, 06.09.08 #

Klasna! Vielmi padmyvaje zhadannie daluczycca da vas na druhoj maszynie u buduczynie :)


tarka у 23:21, 08.09.08 #

а як твае правы? кіроўца ўжо? :)


Mara у 00:53, 09.09.08 #

я забіваю месца ў той другой машыне ўжо зараз! ;)


kira4ka у 02:12, 09.09.08 #

Далучаюся да Мары! ))))


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.5142 seconds.