У Менску зьнесьлі «Сьцяну Цоя»

Сьцяна, прысьвечаная Віктару Цою, болей не існуе ў Менску. На тэрыторыі, дзе яна знаходзілася, плянуецца пабудаваць высокі гатэль. Сучасныя маладыя прыхільнікі «Кіно» абмяркоўваюць магчымасьці стварэньня памятнага знаку ў іншым месцы горада і спадзяюцца на прыхільнае стаўленьне ўладаў.

→…

Ліда, якая ня стала беларускім Лас-Вэгасам

Лідзкага замку ня знойдзеш ні на беларускіх банкнотах, ні на прыгожых габэленах, што вісяць у кабінэце прэзыдэнта. Але Лідзкі замак можна пабачыць сваімі вачыма ў Лідзе.

У кожнага свае стэрэатыпы пра Ліду. Нехта кажа «Ліда», а думае пра піва. Нехта памятае пра «красоўкі зь Ліды», якія, як вядома, «носяць толькі інваліды». А нехта, як напрыклад Мiрон Нарбут, які жыў у Лідзе, пакінуў цікавыя нататкі пра яе:

«Пасьля падзелу Краю (Рэчы Паспалітай) пры панаваньні Аляксандра I, на якога лiцьвiны ўскладалi вялiкiя надзеi паляпшэньня будучынi Краю, iснавалi [у Лідзе] гучныя казыно й забавы. Пазьней з гэтага разьвiлося шулерства, разбэшчанасьць i п’янства так, што гэтыя звады панавалi тут болей, чым дзе-нeбудзь у іншым месцы».

Эх, дзе цяпер тыя шулеры і казыно? А як бы было прыемна мець у Беларусі невялічкі Лас-Вэгасік. У межах «ПраДарожжа» едзем у Ліду.

→…

Новы альбом Metallica трапіў у Сеціва, але гурт надзіва паставіўся да гэтага спакойна

Новы альбом Metallica «Death Magnetic» нягледзячы на ўсе засьцярогі ўсё ж трапіў у Сеціва. Адбылося гэта амаль за тыдзень да афіцыйнага рэлізу кружэлкі, які павінен адбыцца 12 верасьня. Гурт, які раней вельмі катэгарычна ставіўся да наяўнасьці сваіх запісаў у Сеціве, цяпер аднак паставіўся да гэтага з разуменьнем.

→…

Электронныя open-source падручнікі як альтэрнатыва дарагім «аднаразовым» кнігам

Блізкая студэнтам многіх спэцыяльнасьцяў праблема — падручнікі дарагія, аднак пасьля завяршэньня адпаведнага курсу іх каштоўнасьць робіцца мінімальнай. Новы амэрыканскі web-сэрвіс у бліжэйшай будучыні абяцае дапамагчы ў вырашэньні гэтай праблемы і, верагодна, зь цягам часу зусім зьменіць сыстэму распаўсюду навучальнай літаратуры.

→…

У галерэі «Унівэрсытэт культуры» бульба стане аб’ектам мастацтва

Мастацкая галерэя «Унівэрсытэт культуры» прадставіць 5 верасьня незвычайны праект «Арт-бульба».

→…
03.09.2008

Deutsches Kino на Карла Маркса

Восеньскі сэз­он радуе сярод шматлікіх культурніцкіх падзеяў альтэрнатыўным кінаўраджаем. А менавіта поўнамэтражным нямецкім кіно ў М­енску на мове арыгіналу. Паказы пройдуць кожную другую сераду ў будынку філфаку БДУ ў верасьні-сьнежні.

→…

У новым кліпе «Ляпісаў» зьнялося 300 кароваў

Здымкі кліпа «Маніфест», якія адбыліся ў жніўні пад Менскам, сталі самымі маштабнымі за ўсю гісторыю г­урт­а «Ля­піс Трубяцкой». Для адной з сцэн у калгасе быў арэндаваны цэлы статак кароваў з двума па­стухамі і двума сабакамі.­­

→…

«Рок па вакацыях» як разагрэў перад новым музычным сэзонам

 

У апошні дзень лета 31 жніўня ў Менску прайшоў адроджаны фэстываль «Рок па вакацыях», які можна лічыць вялікім разагрэвам перад восеньскім музычным сэзонам.

→…
01.09.2008

16-30 верасьня: Андрэй Лянкевіч ладзіць фотавыставу «Паганства»

Фатограф Андрэй Лянкевіч аб’езьдзіў беларускія вёскі і мястэчкі, каб праз фота адлюстра­­ваць паганскія традыцыі і звычаі, якія дагэтуль існуюць у сучаснай Беларусі.

→…
01.09.2008

«Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць»: ЭГУ запрашае ў магістратуру па паліталёгіі

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт аб’яўляе прыём у магістратуру па паліталёгіі «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць» з прысваеньнем ступені магістра палітычных навук. Прыём дакум­антаў да 5 верасьня 2008 года. Праграма і парадак навучаньня, умовы залічэньня — далей у абвестцы.

→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры